среда, 2 ноября 2016 г.

Фотабокс 


Як добра мець карыснае хоббі) І як прыемна, калі блізкаму чалавеку ты можаш не проста падарыць канверцік з грошамі ( як паказвае практыка, ніхто не расчаруецца, калі ў падарунак атрымае грошы :) ), а яшчэ нешта асаблівае, створанае менавіта для гэтага чалавека!

Зусім нядаўда перада мной стаяла непростая задачка, зрабіць падарунак для сястры мужа, з якой сябруем і якой захапляюся! Яна малады мастак) Зусім нядаўна яна прэзентавала на юбілей свайму тату  - яго партрэт, які намалявала маслам. У мяне перахапіла дыханне, калі упершыню ўбачыла, для мяне гэта магія і нешта недасягальнае! Таму вельмі хвалявалася, калі сама бралася за працу. Першапачаткова я хацела зрабіць нешта кшталту нататніка для розных замалёўкаў, ці зрабіць альбом для малявання акварэллю, але падвяло здароўе і выбрацца за патрэбнымі матэрыяламі я так і не змагла, таму было вырашана тварыць з таго што было ў запасах! Так і з'явілася ідэя фотабокса! Тканіну я набывала таксама адмыслова для яе, бо ведаю, што такі стыль ей блізкі, і вось што у мяне атрымалася ў вынніку:




 Унутры схавалася рамачка для фота, якая абгорнута крафт-паперай:



Ну і канешне канверцік для грошай ніхто не адмяняў:


P.S. Здаецца падарунак прыйшоўся да густу) 


воскресенье, 23 октября 2016 г.

Заданне "Сямейныя каштоўнасці"


Заўжды вельмі любіла пераглядаць старыя фатаздымкі, фатаздымкі са свайго дзяцінства. На іх маладыя бацькі, а мы с сястрой неверагодна смешныя. Любіла пераглядаць фатаздымкі з майго першага выязда на мора з бацькамі, было мне тады 3 гады. Бацькі ўзгадваюць пра мой няпросты характар, які добра праявіўся ў той вандроўцы. Самае запамінальнае, гэта канешне мае адносіны з фатографам. Ён рабіў пастановачныя фатаздымкі дзяцей, што адпачывалі на турбазе. А я напэўна не любіла пастановачных кадраў, бо на ўсех здобленых фатографам здымках я сяджу спіной, у знак пратэсту ☺ Усе дзеткі сядзяць на лавачцы і ядуць салодкую вату - я спіной, усе дзеткі робяць выгляд, што рыбачаць з вудамі, я рыбачу, толькі у кадры я спіной)

Калі я выйшла замуж і з'яджала з бацькоўскай кватэры, так атрымалася, што прыхапіла з сабой пару фатаздымкаў з свайго дзяцінства. Не тых пра якія вышэй ішла гаворка, але ўсе адно блізкіх майму сэрцу. Я ўвогуле вельмі люблю фатаздымкі, люблю іх пераглядаць, акунацца ва ўспаміны. А дзякуючы свайму хоббі скрапбукінгу, я цяпер яшчэ і рэгулярна друкую фатаздымкі, што ў наш час, напэўна ўжо рэдкасць.

Калі я ўбачыла ў блоге Каралікаў заданне стварыць працу на тэму сям'і, пакаленняў, адразу зразумела, што раз гэтая тэма так блізка майму сэрцу, то трэба тварыць!

На жаль, не паспела зрабіць усе, што плянавала, бо сям'я ў нас вельмі дружная, і сувязь пакаленняў таксама вельмі моцная, а значыць і фатаздамкаў процьма! Але вядома, са сканчэннем задання, натхненне нікуды не дзенецца, таму ў плянах стварыць паўнавартасны сямейны альбом!

А пакуль, прэзентую, што паспела натварыць, строга не судзіце, блог мой створаны для самаразвіцця, і гэта першыя крокі ў абраным накірунку. Але і за канструктуўную крытыку, якая дапаможа развівацца, буду вельмі ўдзячная!

Першая праца, фотарамка. Хацелася здабіць яе з легкім марскім ацценем, на дапамогу прыйшла цудоўная папера ад Каралікаў.



Другая праца, гэта старонка для будучага сямейнага альбома. Калі прачытала заданне адразу ў галаву прыйшла менавіта гэта ідэя. На фатаздымках я і мая дачка, і наша любоў да спорту. Чым не сямейная традыцыя? ☺






P.S. А яшчэ, ў нашых з сястрой плянах зрабіць фатаздымак на якім бы нашы бацькі сядзелі ў атачэнні ўнукаў, а іх, дзякуй Богу, ужо (ці пакуль) пяцера! Пакуль спробы адначасова паймаць дзяцей, ва ўзросце ад 12 да года, усадзіць разам і каб яны яшчэ і глядзелі ўсе адначасова ў камеру, з'яўляецца для нас непасільнай задачкай! А можа проста яны не любяць пастановачных кадраў? :)

Каралікі






четверг, 6 октября 2016 г.

На старт, увага, руш!

На старт, увага, руш!


Пачынаць новую справу заўжды няпроста, таму ад стварэння гэтага блога да першага напісанага паведамлення прайшоў пэўны час. Час асэнсавання, ці сапраўды гэта мне патрэбна і якая ж мэта ўсяго гэтага? І у рэшце, прыйшла да высновы - патрэбна! 

Я ўжо некалькі год займаюся скрапбукінгам, шыццём цацак, вырабамі з палімернай гліны. Гэта маё хоббі, але я не супраць, калі яно пачне прыносіць прыбытак)

Галоўная мая мэта - не стаяць на месцы, развівацца, вывучаць новыя тэхнікі, знайсці свой непаўторны стыль...

Найпершая мая мэта - навучыцца правільнай кампаноўцы ў скрапбукінгу, каб прысутнічала правільнае пастраенне кампазіцыі. Я не вучылася ў мастацкай школе, у мяне, на жаль, няма таленту кампаноўкі, але я веру, што змагу гэта ў сабе развіць, і рабіць не проста тэхнічна якасныя вырабы, але і эстэтычна-гарманічныя на выгляд)  

А для чаго ж патрэбен менавита блог? Каб наглядна бачыць прагрэс (кали ён будзе :), і самае галоўнае, каб была магчымасць удзейнічаць у сумесных праектах! Мне падаецца гэта надзвычай цікавым, бо ёсць магчымасць пачуць меркаванне іншых майстрой, бо зараз мае гледачы - гэта мая сям'я і сябры, для якіх я і раблю падарункі сваімі рукамі.

У якасці стартавай кропкі, я хачу дадаць сюды некалькі сваіх нядаўніх прац, якія мне больш-менш падабаюцца, каб было з чым параўноўваць)


Альбом для майго сыночка на першы годзік:








  
Вокладка, на мой погляд, выглядае нескончанай, але ў гэтым вінаваты мой клеявы пісталет, які меў неасцярожнасць зламацца зусім несвоечасова!