понедельник, 9 января 2017 г.

Зімовы водар...

Пачынала пісаць гэтае паведамленне яшчэ на пачатку снежня, але заматалася і не забылася апублікаваць ) Хоць і са спазненнем, але пакіну для памяці гэтае паведамленне тут)

Ужо не першы год заўважаю, што каб падрыхтавацца да зімовых святаў належным чынам, трэба пачынаць як мінімум у верасні! Для мяне Каляды - гэта час калі асабліва адчуваецца надзея і вера ў светлае, добрае, хочацца марыць і адчуваць сябе ізноў маленечкім дзіцёнкам) Але хочацца не проста верыць у казку, але і ствараць яе вакол сябе! А каб паспець зрабіць усё што хацелася б, аднаго месяца, на жаль, не хапае! Мне хочацца верыць, што сёлета я спраўлюся з гэтай задачкай па максіму! А дапамагчы ў гэтым мне мусіць верны дапаможнік усіх творчых асоб, снежаньскі дзённік (мне вельмі падабаецца як "december daily" гучыць па беларуску).

Мой першы снежаньскі дзённік быў зроблены па курсу Жанны @scraplandia).





Другі я рабіла ў СП Совушкі Славіі http://sovushkaslavia.blogspot.com для сваёй хроснай дочачкі)










Яшчэ не спытвала, ці атрымалася ў гаспадыні весці гэты чароўны дзённічак, але я сваім цалкам задаволена і рада, што знаходзіла час на яго! Спадзяюся, што гэты досьвед дапаможа мне стварыць ўрэшце рэшт зручны travel-book, які захочацца запаўняць у вандроўке (якая будзем спадзявацца для нашай сям'і хутка адбудзецца) Таму часу на хістанні амаль няма! І столькі карыснага яшчэ хочацца зрабіць! Спадзяюся, што задуманае па максімуму атрымаецца ажыццявіць, але пра гэта ўжо ў наступных паведамленнях)

Комментариев нет:

Отправить комментарий